Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 14:08:24 | Нядзеля | 22.10.2017 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 222 (25554) АРХIЎ
15 лiстапада 2005г. аўторак
Выдаецца з 1917 года
1/2/2000
Удзень: 1 4
Уначы: 2 3
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Улада на службе iнтарэсаў народа

На пытаннi «Звязды» адказвае суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Анатоль ЦIКАВЕНКА

— Анатоль Герасiмавiч! Праблема ўзаемаадносiнаў чалавека i ўлады ва ўсе часы i ва ўсiх народаў з’яўлялася i з’яўляецца калi не самай галоўнай у грамадска-палiтычным i сацыяльным жыццi таго цi iншага грамадства, дык адной з ключавых — гэта факт. Кожны з нас практычна штодзённа кантактуе з прадстаўнiкамi ўлады, а зрэдку — i канфлiктуе з ёй... На якiм, так бы мовiць, узроўнi знаходзяцца сёння гэтыя ўзаемаадносiны ў суверэннай Рэспублiцы Беларусь?

— Сёння характар адносiнаў грамадзян нашай краiны з дзяржаўнай уладай, яе апаратам i прадстаўнiкамi, без перабольшання, можна назваць рэвалюцыйным. Прычым рэвалюцыя прыйшла адтуль, адкуль яе менш за ўсё чакалi нядобразычлiўцы беларускага нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання, — з вяршынi пiрамiды дзяржаўнай улады.

— Падмацуйце гэта, калi ласка, канкрэтнымi прыкладамi...

— Пачатак якасна новых радыкальных пераўтварэнняў у адносiнах «грамадзянiн—дзяржаўная ўлада» паклалi даручэннi кiраўнiка нашай краiны i яго заканадаўчыя акты, заклiканыя паўсюдна забяспечыць добрасумленную публiчную дзейнасць дзяржаўных служачых i службовых асоб, спрыяць умацаванню даверу да дзяржаўнага апарату, павышэнню яго прэстыжу ў вачах народа. Дастаткова назваць Пратакол даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дадзеных 17 лiстапада 2004 года падчас падпiсання рашэння рэспублiканскага рэферэндуму ад 17 кастрычнiка таго ж года, Дэкрэт кiраўнiка дзяржавы ад 14 студзеня 2005 года № 2 «Аб удасканаленнi работы з насельнiцтвам» i яго Указ ад 13 верасня 2005 года № 432 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню арганiзацыi работы з грамадзянамi ў дзяржаўных органах, iншых дзяржаўных арганiзацыях».

— Так, база грунтоўная i сур’ёзная. Тым не менш, i вы ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь, i мы ў рэдакцыi «Звязды» выдатна ведаем, што падчас узаемаадносiнаў грамадзян з дзяржаўнымi служачымi i iншымi службовымi асобамi, у цэлым пры звароце ў тую цi iншую ўстанову вельмi часта маюць месца парушэннi, ушчамленне, абмежаванне правоў чалавека...

— ...Што, натуральна, выклiкае ў людзей законную нездаволенасць i непрыманне, не спрыяе павышэнню аўтарытэту выканаўчай улады.

Па сваёй ролi ў рэалiзацыi задач i функцый дзяржавы, па маштабах i аб’ёмах сваёй дзейнасцi, нарэшце — па колькасцi дзяржаўных служачых i iх прафесiянальнаму, iнтэлектуальнаму патэнцыялу, арганiзацыйнаму рэсурсу выканаўчая ўлада значна пераўзыходзiць iншыя галiны ўлады. Роля яе ў сферы забеспячэння абароны правоў i свабод чалавека неверагодна вялiкая. Таму важным фактарам i з’яўляецца наяўнасць адпаведнай заканадаўчай працэдуры, якая павiнна да драбнiц рэгуляваць пытаннi ўзаемаадносiнаў грамадзянiна i структур выканаўчай улады. У прыватнасцi, разгляд зваротаў людзей павiнен адбывацца ў пэўных працэсуальных формах.

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь прадстаўляе, гарантуе сваiм грамадзянам правы i свабоды, а таксама надзяляе сродкамi iх абароны. У якасцi аднаго з такiх сродкаў выступае iнстытут правоў грамадзян на зварот у дзяржаўныя органы ўлады.

У адпаведнасцi з артыкулам 40 Канстытуцыi нашай краiны грамадзяне маюць права накiроўваць асабiстыя цi калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы. Значнасць для ўлады гэтых зваротаў, той iнфармацыi, што змяшчаецца ў iх, цяжка пераацанiць: яны адлюстроўваюць рэальныя палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя працэсы, спрыяюць павышэнню эфектыўнасцi работы органаў улады апарату, аднаўленню парушаных правоў, з’яўляюцца важным сродкам барацьбы з бюракратызмам i карупцыяй, умацавання рэжыму законнасцi. Цесная двухбаковая сувязь памiж дзяржавай i грамадзянiнам — адна з формаў народаўладдзя, важнейшая складовая дыялога дзяржаўнай улады з народам, адна з ключавых прымет дэмакратыi.

— Анатоль Герасiмавiч, без лiчбаў i фактаў тут нам не абысцiся...

— Калi ласка. Штогод толькi ў рэспублiканскiя органы ўлады паступае ў сярэднiм 150 тысяч зваротаў, у тэрытарыяльныя камiтэты i ўпраўленнi — каля 700 тысяч, у абласныя i Мiнскi гарадскi камiтэты — 30 тысяч, у раённыя i гарадскiя выканкамы — 150 тысяч, у выканкамы сельскiх i пасялковых Саветаў — больш як 350 тысяч. У Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Савеце Мiнiстраў, парламенце i Камiтэце дзяржаўнага кантролю кожны год атрымлiваюць прыкладна 60 тысяч зваротаў, непасрэдна да Прэзiдэнта Беларусi звяртаюцца ў сярэднiм 35 тысяч заяўнiкаў.

— Звернемся непасрэдна да дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда рэспублiкi. Да вас штогод звяртаюцца ў сярэднiм больш як 5 тысяч грамадзян. Якi характар маюць гэтыя звароты?

— Яны датычацца, зазвычай, пытанняў праверкi канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў, неналежнай практыкi выканання нормаў права, указваюць на iх недасканаласць.

Па вынiках зваротаў грамадзян Канстытуцыйны Суд прымае рашэннi або накiроўвае ў адпаведныя дзяржаўныя органы прапановы па ўдасканаленню заканадаўства, прыняццю мераў на падставе закона. I, як правiла, правы людзей аднаўляюцца, а законныя iнтарэсы абараняюцца.

Прывяду, з вашага дазволу, некалькi прыкладаў.

Так, у сваiм рашэннi ад 30 лiпеня гэтага года Канстытуцыйны Суд пацвердзiў права супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, атрымаўшых захворваннi пры праходжаннi службы i выкананнi службовых абавязкаў падчас лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на выплату страхавых сум. Падставай для прыняцця гэтага рашэння стаў зварот грамадзянiна Ш., якi на працягу шэрагу гадоў спрабаваў атрымаць належную яму суму грошай, але не атрымаў iх. У вынiку выканання рашэння Суда гэтаму чалавеку выплачана каля 7 мiльёнаў рублёў.

Кiраўнiцтва Канстытуцыйнага Суда i асабiста яго Старшыня Р. Васiлевiч на працягу шэрагу гадоў займалася жыллёвай праблемай грамадзянкi Б. з Магiлёва. У вынiку рашэнне суда Кастрычнiцкага раёна Магiлёва ажно ад 30 чэрвеня 1986 года было перагледжана, i Магiлёўскi гарвыканкам быў абавязаны прадаставiць жанчыне замест некалi забранай кватэры новую, агульнай плошчай 52 кв. метры. Рашэнне Суда ўступiла ў законную сiлу.

Цi вось такi прыклад. Рашэннем адмiнiстрацыi адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднажылбуд» грамадзянiну М. было адмоўлена ў выплаце выхадной дапамогi ў поўным памеры ў сувязi з выхадам на пенсiю. У мэтах аднаўлення парушанага права чалавека Канстытуцыйны Суд звярнуўся ў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны i пракуратуру Гродзенскай вобласцi i пасля праверкi фактаў генеральнаму дырэктару ААТ было вынесена прадпiсанне аб ухiленнi парушэнняў заканадаўства. Грамадзянiну М. выплачана сума, эквiвалентная 1700 доларам ЗША.

У Пасланнi аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2004 годзе Канстытуцыйны Суд адзначыў, што «ў грамадстве ёсць усведамленне каштоўнасцi асноў канстытуцыйнага ладу, канстытуцыйных правоў i свабод у штодзённым жыццi, разуменне таго, што дзяржава заклiкана служыць людзям, абараняць i ахоўваць iх правы, свабоды i законныя iнтарэсы. У сувязi з гэтым у большасцi сваiх зваротаў грамадзяне апелююць да аўтарытэту дзяржавы, якая павiнна, на iх думку, аднавiць законнасць i справядлiвасць».

На маю думку, гэта выснова аб’ектыўная i выключна правiльная.

— Нашы чытачы вельмi часта задаюць пытаннi: якi выгляд павiнен мець пiсьмовы зварот чалавека ў той цi iншы дзяржаўны орган?

— Пiсьмовы зварот павiнен змяшчаць: назву i (або) адрас дзяржаўнага органа цi арганiзацыi; пасаду, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку службовай асобы; а таксама свае даныя: тыя ж прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, адрас, месца працы цi вучобы; сутнасць звароту (прапановы, заявы, скаргi); асабiсты подпiс грамадзянiна. Да пiсьмовых зваротаў могуць дадавацца копii рашэнняў (адказаў), прынятых раней па тых цi iншых зваротах службовымi асобамi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iншыя дакументы, неабходныя для разгляду звароту. Ананiмныя звароты не разглядаюцца, за выключэннем тых, што змяшчаюць звесткi аб злачынстве, якое рыхтуецца, учыняецца або ўжо ўчынена.

— Якiмi правамi карыстаецца заяўнiк пасля падачы свайго звароту?

— Ён мае права знаёмiцца з матэрыяламi, што датычацца яго звароту, у такой меры, каб гэта не закранала правы iншых грамадзян i не супярэчыла патрабаванням заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове дзяржаўных сакрэтаў, камерцыйнай i (або) iншай тайны, што ахоўваецца дзяржавай; адмовiцца ад накiраванага iм пiсьмовага звароту да прыняцця па iм рашэння дзяржаўнымi органамi, iншымi арганiзацыямi (службовымi асобамi); абскардзiць рашэнне, прынятае па яго звароту, у вышэйстаячыя дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi (вышэйстаячым службовым асобам) i (або) у суд.

— Шмат пытанняў ёсць адносна паўторных зваротаў...

— Паўторныя звароты (вусныя i пiсьмовыя), у якiх не прыводзяцца новыя довады цi абставiны, што выявiлiся наноў, разгляду не падлягаюць, калi па iх ёсць вынiкi вычарпальных праверак i грамадзянам дадзены адказы ва ўстаноўленым парадку. Рашэнне аб спыненнi вытворчасцi па паўторных справах прымаюць кiраўнiкi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый цi ўпаўнаважаныя iмi службовыя асобы.

— Анатоль Герасiмавiч, заканадаўчая норма, што замацоўвае права на зварот грамадзян, носiць, тым не менш, агульны характар. Яна пашырае сваю сiлу, як кажуць правазнаўцы, на многiя сферы жыццядзейнасцi нашага маладога грамадства, за выключэннем зваротаў, што разглядаюцца ў парадку канстытуцыйнай, крымiнальнай, грамадзянскай, гаспадарчай судавытворчасцi, вытворчасцi па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, а таксама тых, для якiх заканадаўчымi актамi ўстаноўлены iншы парадак iх накiравання i разгляду ў дзяржаўных органах i iншымi арганiзацыямi (службовымi асобамi). Але ж цi няма тут дублiравання агульнай заканадаўчай нормы ў iншых законах, так званых падзаконных нарматыўных актах?

— На мой погляд, такi падыход, пра якi iшла размова вышэй, не зусiм апраўданы. На практыцы ў шэрагу законаў права на зварот грамадзян адсутнiчае: для прыкладу, гэта характэрна для законаў аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь, аб бiблiятэчнай справе, а ў iншых — законах аб ахове здароўя, аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь — яно, права на зварот чалавека, поўнасцю абгрунтавана прысутнiчае. Не знаходзiць замацавання права на звароты грамадзян у законах i падзаконных нарматыўных актах, што рэгулююць адукацыйны працэс. Выключэннем з’яўляецца толькi Прыкладны статут спецыяльнай вучэбна-выхаваўчай установы (2003 г.), пункт 29 якога замацоўвае за навучэнцамi права на зварот са скаргамi, заявамi i прапановамi да адмiнiстрацыi ўстановы, у дзяржаўныя органы кiравання адукацыяй, суд, органы пракуратуры, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, у iншыя арганiзацыi.

Канстытуцыйнаму праву на зварот грамадзян адпавядае канстытуцыйны абавязак дзяржаўных органаў i службовых асоб разглядаць гэтыя звароты i даваць адказы на iх па сутнасцi i ў строга вызначаны законам тэрмiн, — сказаў напрыканцы нашай размовы суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Анатоль Цiкавенка. — Канстытуцыйны Суд як вышэйшая судовая iнстанцыя суверэннай Беларусi цвёрда стаяў, стаiць i будзе стаяць на варце iнтарэсаў беларусаў.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАСЛОЎНА

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

У СВЕЦЕ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ГАСЦЁЎНЯ

«ПРАМАЯ ЛІНІЯ»

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК

ГАСЦЕВАЯ КНIГА


  АРХIЎ НУМАРОЎ

кастрычнiк 2017
пн аў ср чц пт сб нд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          


  АФIЦЫЙНА

Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага радыё з 80-годдзем
«Российской газете» — 15

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Улада на службе iнтарэсаў народа

  ДАСЛОЎНА

Мiкалай Дамашкевiч, старшыня Мiнскага аблвыканкама:

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Аляксандр Саламаха: «Беларускае радыё — гэта паўсядзённая гiсторыя ўсяго нашага народа»

  У СВЕЦЕ

Новыя расійскія Кадры

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Мы едзем!
Аб некаторых пытаннях выкарыстання чэкаў «Жыллё» да ўвядзення працэдуры перарэгiстрацыi i пасля яе

  ГАСЦЁЎНЯ

Жыццё як каштоўнасць

  «ПРАМАЯ ЛІНІЯ»

Пенсii: усё, што вы хацелi б запытаць
Жыццёвая арыфметыка вакол домiка ў вёсцы

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

НОВЫ ГОРАД АСТРАВЕЦ

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ахвяры абрушэння

  РЭШТА

Чалавек? Звер? Пярэварацень?

  СПОРТ

9:7
На мажорнай ноце
Першы кубак Еўропы па пiрамiдзе дастаўся ўкраiнцу

[an error occurred while processing this directive]
[an error occurred while processing this directive]