Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 19:15:00 | Нядзеля | 20.08.2017 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
1/2/2000
Удзень: 1 4
Уначы: 2 3
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адмiнiстрацыйнай адказнасцi за правапарушэннi ў галiне фiнансаў, банкаўскай дзейнасцi, супраць парадку падаткаабкладання i мытнага рэгулявання

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 7 чэрвеня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 29 чэрвеня 2007 года

Артыкул 1. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; 2005 г., № 120, 2/1128; 2006 г., № 112, 2/1245; 2007 г., № 120, 2/1325) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. З пункта 7 часткi 7 артыкула 2.4 словы «або недакладнае дэклараванне» выключыць.

2. Частку 2 артыкула 6.5 дапоўнiць трэцiм сказам наступнага зместу: «Штраф за адмiнiстрацыйныя правапарушэннi супраць парадку падаткаабкладання, якi накладваецца на iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычную асобу, можа быць устаноўлены ў меншым памеры, але не можа быць меншым за адну дзесятую базавай велiчынi для iндывiдуальнага прадпрымальнiка, меншым за пяць дзесятых базавай велiчынi для юрыдычнай асобы.».

3. Пункт 3 часткi 1 артыкула 7.2 дапоўнiць словамi «або выкананне ўскладзенага на асобу абавязку, за невыкананне якой накладваецца адмiнiстрацыйнае спагнанне».

4. Пункт 4 часткi 1 артыкула 7.6 дапоўнiць словамi «, за выключэннем адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламi 11.61, 11.62, 13.1, 13.3, 13.8—13.11 гэтага Кодэкса, учыненых фiзiчнымi асобамi, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, адмiнiстрацыйнае спагнанне за якое можа быць накладзена не пазней за адзiн год з дня iх учынення».

5. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 7.9 наступнага зместу:

«Артыкул 7.9. Накладанне адмiнiстрацыйнага спагнання пры наяўнасцi акалiчнасцяў, якiя змякчаюць адмiнiстрацыйную адказнасць

Пры наяўнасцi хоць бы адной са змякчаючых акалiчнасцяў, прадугледжаных пунктамi 3 i 5 часткi 1 артыкула 7.2 гэтага Кодэкса, а таксама iншых акалiчнасцяў, прызнаных змякчаючымi органам, што вядзе адмiнiстрацыйны працэс, адмiнiстрацыйныя спагнаннi за правапарушэннi, прадугледжаныя артыкуламi 13.1—13.11 гэтага Кодэкса, накладаюцца ў памеры, зменшаным у два разы, або ў межах устаноўленых ва ўказаных артыкулах мiнiмальных i максiмальных памераў, зменшаных у два разы.».

6. Дапоўнiць Кодэкс артыкуламi 11.60—11.63 наступнага зместу:

«Артыкул 11.60. Непрадстаўленне, несвоечасовае прадстаўленне i (або) прадстаўленне недакладных звестак аб выдадзеных i (або) пералiчаных грашовых сродках, якiя паступiлi з-за мяжы

Непрадстаўленне, несвоечасовае прадстаўленне службовай асобай аператара паштовай сувязi, яго адасобленых падраздзяленняў або банка ў падатковы орган звестак аб выдадзеных i (або) пералiчаных грашовых сродках, якiя паступiлi фiзiчным асобам пераводам з-за мяжы, i (або) прадстаўленне недакладных звестак —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры да пяцi базавых велiчынь.

Артыкул 11.61. Прадастаўленне крэдыту для выплаты заработнай платы, выдача або пералiчэнне грашовых сродкаў для аплаты працы з парушэннем патрабаванняў заканадаўства

Прадастаўленне службовай асобай банка юрыдычнай асобе, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку крэдыту для выплаты заработнай платы без уключэння ў суму крэдыту ўказаных у заяве на прадастаўленне крэдыту сум страхавых узносаў i сум падаходнага падатку з фiзiчных асобаў, якiя вылiчваюцца з сумы дадзенай заработнай платы, а таксама выдача або пералiчэнне службовай асобай банка з iх рахункаў грашовых сродкаў для аплаты працы ў разлiку за месяц без прадстаўлення банку плацежных iнструкцый на пералiчэнне падаходнага падатку i страхавых узносаў або даведак аб выкананнi абавязацельстваў па ўказаных плацяжах —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры да пяцi базавых велiчынь.

Заўвага. Пад страхавымi ўзносамi, указанымi ў артыкулах 11.61 i 11.63 гэтага Кодэкса, маюцца на ўвазе абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, страхавыя ўзносы па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў.

Артыкул 11.62. Парушэнне парадку пераводу грашовых сродкаў фiзiчнай асобе

Перавод службовай асобай банка з рахунку юрыдычнай асобы, iндывiдуальнага прадпрымальнiка на карысць фiзiчнай асобе, якая не з’яўляецца iндывiдуальным прадпрымальнiкам, грашовых сродкаў у беларускiх рублях на суму, што перавышае сто базавых велiчынь на дату правядзення такой аперацыi, пры адсутнасцi прадстаўленай ёй гэтай юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам даведкi падатковага органа, якая пацвярджае права на ажыццяўленне банкаўскага пераводу грашовых сродкаў фiзiчнай асобе, калi прадстаўленне такой даведкi абавязковае, або пры яе наяўнасцi, але на суму, што перавышае ўказаную ў даведцы, —

цягне накладанне штрафу ў памеры да пяцi базавых велiчынь.

Артыкул 11.63. Прадстаўленне ў банк даведак з недакладнай iнфармацыяй

Прадстаўленне службовай асобай юрыдычнай асобы або iндывiдуальным прадпрымальнiкам у банк даведак аб выкананнi абавязацельстваў па пералiчэнню сум страхавых узносаў з указаннем у iх недакладнай iнфармацыi —

цягне накладанне штрафу ў памеры да дзесяцi базавых велiчынь.».

7. Абзац другi часткi 4 артыкула 12.17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«цягнуць накладанне штрафу на iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычную асобу ў памеры ад трыццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь з канфiскацыяй тавараў незалежна ад таго, у чыёй уласнасцi яны знаходзяцца, выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў, выканання работ, аказання паслуг.».

8. Артыкул 12.18. выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 12.18 Парушэнне парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлiк

Парушэнне ўстаноўленага парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлiк работнiкам iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычнай асобы або парушэнне ўстаноўленага парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлiк iндывiдуальным прадпрымальнiкам —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь.».

9. Пасля назвы главы 13 дапоўнiць яе заўвагай наступнага зместу:

«Заўвага 1. Пад плацельшчыкам у гэтай главе маецца на ўвазе плацельшчык падаткаў, збораў (пошлiн).

2. Пад падаткам, зборам (пошлiнай) у гэтай главе маюцца на ўвазе законна ўстаноўленыя падаткi, зборы (пошлiны), за выключэннем мытных пошлiн, мытных збораў i iншых плацяжоў, якiя спаганяюцца мытнымi органамi ў сувязi з перамяшчэннем тавараў i транспартных сродкаў праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь.

3. Днём назначэння праверкi (акрамя камеральнай падатковай праверкi) для мэтаў гэтай главы з’яўляецца дзень азнаямлення плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) або яго прадстаўнiка з прадпiсаннем на правядзенне праверкi (рэвiзii).

4. Базавая велiчыня ў выпадках, не звязаных з вызначэннем памеру штрафу, для мэтаў гэтай главы прымаецца ў памеры, устаноўленым на дзень учынення адмiнiстрацыйнага правапарушэння (калi такi дзень устанавiць немагчыма, — на дзень выяўлення факта яго ўчынення).».

10. Артыкулы 13.1—13.11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 13.1. Парушэнне тэрмiну пастаноўкi на ўлiк у падатковым органе

Парушэнне ўстаноўленага тэрмiну падачы заявы аб пастаноўцы на ўлiк у падатковым органе пры наступленнi тэрмiнаў платы падаткаў, збораў (пошлiн) i пратэрмiноўцы больш як двух рабочых дзён пры ўчыненнi адмiнiстрацыйнага правапарушэння службовай асобай юрыдычнай асобы, больш як за пяць рабочых дзён — iншай фiзiчнай асобай, якая не з’яўляецца iндывiдуальным прадпрымальнiкам, —

цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры пяцi дзесятых базавай велiчынi за кожны поўны або няпоўны тыдзень пратэрмiноўкi, але не больш як пяць базавых велiчынь.

Артыкул 13.2. Ажыццяўленне дзейнасцi без пастаноўкi на ўлiк у падатковым органе

Ажыццяўленне дзейнасцi без пастаноўкi на ўлiк у падатковым органе асобай, абавязанай падаць заяву аб пастаноўцы на такi ўлiк, за выключэннем фiзiчнай асобы — плацельшчыка, —

цягне накладанне штрафу ў памеры пяцi базавых велiчынь за кожны месяц ажыццяўлення дзейнасцi, але не больш за дваццаць базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццацi працэнтаў ад даходаў, атрыманых у вынiку такой дзейнасцi, але не менш за семдзесят базавых велiчынь.

Заўвага. Пад даходамi ў гэтым артыкуле маецца на ўвазе эканамiчная выгада ў грашовай або натуральнай форме, што вызначаецца як выручка за вылiкам дакументальна пацверджаных матэрыяльных затрат, якiя звязаныя з атрыманнем даходу i ўстанаўлiваюцца для юрыдычных асобаў у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам.

Артыкул 13.3. Парушэнне тэрмiну прадстаўлення iнфармацыi аб адкрыццi (закрыццi) рахунку ў банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi

1. Парушэнне плацельшчыкам устаноўленага тэрмiну прадстаўлення ў па-датковы орган iнфармацыi аб адкрыццi (закрыццi) рахунку ў банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi пры пратэрмiноўцы не больш за адзiн рабочы дзень або не больш за пяць рабочых дзён у выпадку неажыццяўлення аперацый па рахунку —

цягне накладанне штрафу на iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычную асобу ў памеры пяцi базавых велiчынь.

2. Парушэнне плацельшчыкам устаноўленага тэрмiну прадстаўлення ў па-датковы орган iнфармацыi аб адкрыццi (закрыццi) рахунку ў банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi пры пратэрмiноўцы больш за пяць рабочых дзён, а таксама ад двух да пяцi рабочых дзён уключна, у перыяд якой ажыццяўлялiся аперацыi па рахунку, у тым лiку ўчыненае службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягне накладанне штрафу ў памеры дзвюх базавых велiчынь за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрмiноўкi, але не больш за дваццаць базавых велiчынь, на iндывiдуальнага прадпрымальнiка — за дзесяць базавых велiчынь з павелiчэннем на дзве базавыя велiчынi за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрмiноўкi, але не больш за дваццаць базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — за дзесяць базавых велiчынь з павелiчэннем на дзесяць базавых велiчынь за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрмiноўкi, але не больш за семдзесят базавых велiчынь.

Артыкул 13.4. Парушэнне тэрмiну прадстаўлення падатковай дэкларацыi (разлiку)

1. Парушэнне плацельшчыкам, па-датковым агентам, iншай абавязанай асобай устаноўленага тэрмiну прадстаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыi (разлiку) пры адсутнасцi сумы падатку, збору (пошлiны), якая падлягае плаце, калi пратэрмiноўка не перавысiла трох месяцаў, —

цягне накладанне штрафу на iндывiдуальнага прадпрымальнiка ў памеры ад дзвюх дзесятых базавай велiчынi да дзвюх базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад адной да дзесяцi базавых велiчынь.

2. Парушэнне плацельшчыкам, па-датковым агентам, iншай абавязанай асобай устаноўленага тэрмiну прадстаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыi (разлiку) пры наяўнасцi сумы падатку, збору (пошлiны), якая падлягае плаце, або пры пратэрмiноўцы больш за тры месяцы, у тым лiку ўчыненае службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягне накладанне штрафу ў памеры дзвюх базавых велiчынь з павелiчэннем яго на пяць дзесятых базавай велiчынi за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрмiноўкi, але не больш за дзесяць базавых велiчынь, на iндывiдуальнага прадпрымальнiка — у памеры дзесяцi працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошлiны), падлягаючай плаце, але не менш за дзве базавыя велiчынi, а на юрыдычную асобу — у памеры дзесяцi працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошлiны), якая падлягае плаце, але не менш за дзесяць базавых велiчынь.

3. Парушэнне фiзiчнай асобай, якая не з’яўляецца службовай асобай юрыдычнай асобы або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, — плацельшчыкам, падатковым агентам, iншай абавязанай асобай устаноўленага тэрмiну прадстаўлення ў падатковы орган па-датковай дэкларацыi (разлiку) пры наяўнасцi сумы падатку, збору (пошлiны), якая падлягае плаце, або пры пратэрмiноўцы больш за дванаццаць месяцаў —

цягне накладанне штрафу ў памеры дзвюх базавых велiчынь з павелiчэннем яго на пяць дзесятых базавай велiчынi за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрмiноўкi, але не больш за дзесяць базавых велiчынь.

4. Дзеяннi, прадугледжаныя часткамi 1—3 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за такiя ж парушэннi, у тым лiку службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры трох базавых велiчынь за кожны поўны або няпоўны месяц пратэрмiноўкi, але не больш за дваццаць базавых велiчынь, на iндывiдуальнага прадпрымальнiка — у памеры дваццацi пяцi працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошлiны), якая падлягае плаце, але не менш за тры базавыя велiчынi, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццацi пяцi працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошлiны), якая падлягае плаце, але не менш за дзесяць базавых велiчынь.

Артыкул 13.5. Парушэнне правiлаў улiку аб’ектаў падаткаабкладання i (або) даходаў, расходаў, другiх элементаў падатковага ўлiку

1. Парушэнне плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай правiлаў улiку аб’ектаў падаткаабкладання i (або) даходаў, расходаў, iншых элементаў па-датковага ўлiку, а таксама адсутнасць у падатковага агента ўлiку налiчаных i выплачаных плацельшчыку даходаў, калi гэтыя дзеяннi не пацягнулi за сабой няплату або няпоўную плату сум падаткаў, збораў (пошлiн), —

цягнуць накладанне штрафу на iндывiдуальнага прадпрымальнiка ў памеры ад дзвюх да дзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь.

2. Парушэнне плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай правiлаў улiку аб’ектаў падаткаабкладання i (або) даходаў, расходаў, другiх элементаў па-датковага ўлiку, а таксама адсутнасць у падатковага агента ўлiку налiчаных i выплачаных плацельшчыку даходаў, якiя пацягнулi за сабой даналiчэнне сум падаткаў, збораў (пошлiн) па вынiках каляндарнага года (яго часткi, калi праверцы падлягае частка каляндарнага года), у тым лiку ўчыненыя службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дваццацi базавых велiчынь, на iндывiдуальнага прадпрымальнiка — ад трох да дваццацi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад дзесяцi да васьмiдзесяцi базавых велiчынь.

Заўвага. Для мэтаў гэтага артыкула элементамi падатковага ўлiку прызнаюцца паказчыкi, якiя маюць адпаведныя характарыстыкi i ўлiчваюцца або выключаюцца пры вызначэннi памеру падатковай базы ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам, у тым лiку даходы i расходы.

Артыкул 13.6. Няплата або няпоўная плата сумы падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу

1. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошлiны) —

цягнуць накладанне штрафу на iндывiдуальнага прадпрымальнiка ў памеры дваццацi працэнтаў ад незаплачанай сумы падатку, збору (пошлiны), але не менш за дзве базавыя велiчынi, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццацi працэнтаў ад незаплачанай сумы падатку, збору (пошлiны), але не менш за дзесяць базавых велiчынь.

2. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошлiны), здзейсненыя службовай асобай юрыдычнай асобы па неасцярожнасцi, калi сума даналiчаных падаткаў, збораў (пошлiн) за правераны перыяд не перавышае аднаго працэнта ад агульнай сумы вылiчаных за ўказаны перыяд сум падаткаў, збораў (пошлiн), улiк якiх ажыццяўляецца падатковымi органамi, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да васьмi базавых велiчынь.

3. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошлiны), зробленыя службовай асобай юрыдычнай асобы па неасцярожнасцi, калi сума даналiчаных падаткаў, збораў (пошлiн) за правераны перыяд складае больш за адзiн, але не больш за тры працэнты ад агульнай сумы вылiчаных за ўказаны перыяд сум падаткаў, збораў (пошлiн), улiк якiх ажыццяўляецца падатковымi органамi, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад васьмi да дванаццацi базавых велiчынь.

4. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай падатку, збору (пошлiны), здзейсненыя службовай асобай юрыдычнай асобы па неасцярожнасцi, калi сума даналiчаных падаткаў, збораў (пошлiн) за правераны перыяд складае больш за тры, але не больш за пяць працэнтаў ад агульнай сумы вылiчаных за ўказаны перыяд сум падаткаў, збораў (пошлiн), улiк якiх ажыццяўляецца падатковымi органамi, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дванаццацi да шаснаццацi базавых велiчынь.

5. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошлiны), здзейсненыя службовай асобай юрыдычнай асобы па неасцярожнасцi, калi сума даналiчаных падаткаў, збораў (пошлiн) за правераны перыяд перавышае пяць працэнтаў ад агульнай сумы вылiчаных за ўказаны перыяд сум падаткаў, збораў (пошлiн), улiк якiх ажыццяўляецца падатковымi органамi, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад шаснаццацi да дваццацi базавых велiчынь.

6. Няплата або няпоўная плата фiзiчнай асобай, якая не з’яўляецца службовай асобай юрыдычнай асобы або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, — плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошлiны), зробленыя па неасцярожнасцi, калi незаплачаная або няпоўнасцю заплачаная сума падатку, збору (пошлiны) перавышае адну базавую велiчыню, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры пятнаццацi працэнтаў ад незаплачанай сумы падатку, збору (пошлiны), але не менш за адну базавую велiчыню.

7. Няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошлiны), зробленыя службовай асобай юрыдычнай асобы наўмысна, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да шасцiдзесяцi базавых велiчынь.

8. Няплата або няпоўная плата фiзiчнай асобай, якая не з’яўляецца службовай асобай юрыдычнай асобы або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, — плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошлiны), зробленыя наўмысна, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры дваццацi працэнтаў ад незаплачанай сумы падатку, збору (пошлiны), але не менш за пяць базавых велiчынь.

9. Няплата або няпоўная плата ва ўстаноўлены тэрмiн плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай мытнага плацяжу на суму большую за адну чацвёртую базавай велiчынi, у тым лiку здзейсненыя службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дваццацi базавых велiчынь, а на iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычную асобу — у памеры дваццацi працэнтаў ад незаплачанай сумы мытнага плацяжу, але не менш за адну базавую велiчыню.

Заўвага. 1. Па адмiнiстрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных часткай 1 гэтага артыкула (за выключэннем выяўленых у вынiку камеральных падатковых праверак), сумы штрафаў вылiчваюцца з сумы перавышэння даналiчаных падаткаў, збораў (пошлiн) па вынiках каляндарнага года (яго часткi, калi праверцы падлягае частка каляндарнага года) над сумай падаткаў, збораў (пошлiн), паменшаных за той жа перыяд.

2. Не з’яўляюцца адмiнiстрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткамi 1—6 гэтага артыкула, няплата або няпоўная плата плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай сумы падатку, збору (пошлiны), калi iмi:

своечасова накiравана без наступнага адклiкання даручэнне банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi на пералiчэнне належнай сумы падатку, збору (пошлiны), не выкананае банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй па прычыне адсутнасцi на рахунку плацельшчыка, iншай абавязанай асобы сродкаў, дастатковых для выканання гэтага даручэння ў поўным аб’ёме;

унесены змяненнi i дапаўненнi ў падатковую дэкларацыю (разлiк) i заплачана належная сума падатку, збору (пошлiны) да назначэння праверкi, у вынiку якой могуць быць выяўлены такiя няплата або няпоўная плата (па адмiнiстрацыйных правапарушэннях, выяўленых у вынiку камеральнай падатковай праверкi, — да складання акта праверкi).

Артыкул 13.7. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб’ёме абавязку па ўтрыманню i (або) пералiчэнню сумы падатку, збору (пошлiны)

1. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб’ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмiн абавязку па ўтрыманню i (або) пералiчэнню сумы падатку, збору (пошлiны), калi нявылiчаная i (або) непералiчаная сума падатку, збору (пошлiны) складае не больш за чатыры базавыя велiчынi для iндывiдуальнага прадпрымальнiка, не больш за дзесяць базавых велiчынь для юрыдычнай асобы, а сума падатку, збору (пошлiны), не вылiчаная i (або) не пералiчаная ў бюджэт, не перавышае пяцi працэнтаў ад вылiчаных i пералiчаных у бюджэт за правераны перыяд сум падатку, збору (пошлiны), —

цягнуць накладанне штрафу на iндывiдуальнага прадпрымальнiка ў памеры ад дзвюх дзесятых да дзвюх базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад адной да дзесяцi базавых велiчынь.

2. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб’ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмiн абавязку па ўтрыманню i (або) пералiчэнню сумы падатку, збору (пошлiны), калi нявылiчаная i (або) непералiчаная сума падатку, збору (пошлiны) складае больш за чатыры базавыя велiчынi для iндывiдуальнага прадпрымальнiка, больш за дзесяць базавых велiчынь для юрыдычнай асобы або сума падатку, збору (пошлiны), не вылiчаная i (або) не пералiчаная ў бюджэт перавышае пяць працэнтаў ад вылiчаных i пералiчаных у бюджэт за правераны перыяд сум падатку, збору (пошлiны), —

цягнуць накладанне штрафу на iндывiдуальнага прадпрымальнiка ў памеры дваццацi працэнтаў ад сумы, якая падлягае ўтрыманню i (або) пералiчэнню, але не менш за дзве базавыя велiчынi, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццацi працэнтаў ад сумы, якая падлягае ўтрыманню i (або) пералiчэнню, але не менш за дзесяць базавых велiчынь.

3. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб’ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмiн абавязку па ўтрыманню i (або) пералiчэнню сумы падатку, збору (пошлiны), зробленыя па неасцярожнасцi, у тым лiку службовай асобай юрыдычнай асобы, калi нявылiчаная i (або) непералiчаная сума падатку, збору (пошлiны) складае больш за дзесяць базавых велiчынь для службовай асобы юрыдычнай асобы — падатковага агента, больш за чатыры базавыя велiчынi для фiзiчнай асобы, якая не з’яўляецца iндывiдуальным прадпрымальнiкам, — падатковага агента, або сума падатку, збору (пошлiны), не вылiчаная i (або) не пералiчаная ў бюджэт, перавышае пяць працэнтаў ад вылiчаных i пералiчаных у бюджэт за правераны перыяд сум падатку, збору (пошлiны), —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад адной да дзесяцi базавых велiчынь.

4. Невыкананне або выкананне не ў поўным аб’ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмiн абавязку па вылiчэнню i (або) пералiчэнню сумы падатку, збору (пошлiны), зробленыя наўмысна, у тым лiку службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да шасцiдзесяцi базавых велiчынь.

Заўвага. Не з’яўляюцца адмiнiстрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткамi 1—3 гэтага артыкула, невыкананне або выкананне не ў поўным аб’ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмiн абавязку па вылiчэнню i (або) пералiчэнню сумы падатку збору (пошлiны), калi iм:

своечасова накiравана без наступнага адклiкання даручэнне банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi на пералiчэнне належнай сумы падатку, збору (пошлiны), не выкананае банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй па прычыне адсутнасцi на рахунку падатковага агента сродкаў, дастатковых для выканання гэтага даручэння ў поўным аб’ёме;

да назначэння праверкi, у вынiку якой могуць выць выяўлены нявылiчаныя i (або) непералiчаныя ва ўстаноўлены тэрмiн сумы падатку, збору (пошлiны) (па адмiнiстрацыйных правапарушэннях, выяўленых у вынiку камеральнай падатковай праверкi, — да складання акта праверкi), утрыманы i пералiчаны належныя сумы падатку, збору (пошлiны).

Артыкул 13.8. Непрадстаўленне дакументаў i iншых звестак для ажыццяўлення падатковага кантролю або прадстаўленне недакладных звестак, а роўна адмова ад падпiсання акта падатковай праверкi

1. Непрадстаўленне ва ўстаноўлены тэрмiн плацельшчыкам, падатковым агентам, iншай асобай у падатковы орган дакументаў i iншых звестак, якiя яны абавязаны прадстаўляць у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам або па запыту падатковага органа для ажыццяўлення падатковага кантролю, у тым лiку здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягне накладанне штрафу ў памеры дзесяцi базавых велiчынь з павелiчэннем яго на адну базавую велiчыню за кожныя тры каляндарныя днi пратэрмiноўкi прадстаўлення дакументаў i iншых звестак, але не больш за трыццаць базавых велiчынь.

2. Прадстаўленне плацельшчыкам, падатковым агентам, iншай асобай у падатковы орган дакументаў i iншых звестак, якiя яны абавязаны прадстаўляць у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам або па запыту падатковага органа для ажыццяўлення падатковага кантролю, якiя ўтрымлiваюць недакладныя даныя, у тым лiку здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, калi гэта паўплывала або ў абставiнах, пры якiх парушэнне здзейснена, магло паўплываць на правiльнасць прымянення падатковым органам падатковага заканадаўства, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяцi да трыццацi базавых велiчынь.

3. Адмова плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы ад падпiсання акта падатковай праверкi, у тым лiку зробленай службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяцi базавых велiчынь.

Заўвага. Не з’яўляецца адмiнiстрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткай 1 гэтага артыкула, непрадстаўленне ва ўстаноўлены тэрмiн плацельшчыкам, падатковым агентам, iншай асобай у падатковы орган дакументаў i iншых звестак, якiя яны абавязаны прадстаўляць у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам, калi ўстаноўлены тэрмiн перавышае два рабочыя або каляндарныя днi, а пратэрмiноўка прадстаўлення дакументаў i iншых звестак склала не больш за адзiн рабочы дзень.

Артыкул 13.9. Парушэнне парадку адкрыцця рахунку плацельшчыку

Адкрыццё банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй рахунку арганiзацыi або iндывiдуальнаму прадпрымальнiку без прад’яўлення iмi дакументаў, якiя пацвярджаюць пастаноўку на ўлiк у падатковым органе, а таксама адкрыццё рахунку пры наяўнасцi ў банка i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi рашэння органа Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спыненнi аперацый па рахунках гэтых асобаў, у тым лiкам зробленыя службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — ад ста трыццацi да двухсот базавых велiчынь.

Артыкул 13.10. Парушэнне парадку i тэрмiнаў выканання даручэнняў, рашэнняў органа Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковага або мытнага органа аб пералiчэннi, спагнаннi падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi, а роўна невыкананне ўказаных дакументаў

1. Парушэнне банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй, другой упаўнаважанай арганiзацыяй парадку i тэрмiнаў выканання даручэнняў плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы на пералiчэнне падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi, а таксама рашэнняў органа Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спагнаннi падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы, дэбiтора плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) — арганiзацыi на рахунку ў банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi пры пратэрмiноўцы выканання не больш за адзiн рабочы дзень i суме плацяжу не больш за дзесяць базавых велiчынь або ў выпадку парушэння парадку выканання ўказаных дакументаў пры суме плацяжу не больш за дзесяць базавых велiчынь —

цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры пяцi базавых велiчынь.

2. Парушэнне банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй, другой упаўнаважанай арганiзацыяй парадку i тэрмiнаў выканання даручэнняў плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы на пералiчэнне падатку, збору (пошлiны) мытнага плацяжу, пенi, а таксама рашэнняў органа Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спагнаннi падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка, падатковага агента iншай абавязанай асобы дэбiтора плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) — арганiзацыi на рахунку ў банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi пры пратэрмiноўцы выканання больш за адзiн рабочы дзень або суме плацяжу больш за дзесяць базавых велiчынь або невыкананне ўказаных дакументаў —

цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры дваццацi працэнтаў ад сумы падатку, збору (пошлiны), якая не паступiла, мытнага плацяжу пенi, але не менш за дзесяць базавых велiчынь.

3. Парушэнне банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй, другой упаўнаважанай арганiзацыяй тэрмiнаў выканання даручэнняў плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы на пералiчэнне падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi, а таксама рашэнняў органа Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спагнаннi падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы, дэбiтора плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) — арганiзацыi на рахунку ў банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi, здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, пры пратэрмiноўцы выканання больш за адзiн рабочы дзень або суме плацяжу больш за дзесяць базавых велiчынь —

цягне накладанне штрафу ў памеры дваццацi базавых велiчынь з павелiчэннем яго на дзве базавыя велiчынi за кожны каляндарны дзень пратэрмiноўкi, але не больш за пяцьдзесят базавых велiчынь.

4. Парушэнне банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй, другой упаўнаважанай арганiзацыяй парадку выканання даручэнняў плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы на пералiчэнне падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi, а таксама рашэнняў органа Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спагнаннi падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi за кошт грашовых сродкаў плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы, дэбiтора плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) — арганiзацыi на рахунку ў банку i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi пры суме плацяжу больш за дзесяць базавых велiчынь або невыкананне ўказаных дакументаў, здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь.

Артыкул 13.11. Невыкананне рашэння органа Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спыненнi аперацый па рахунках плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы

1. Выкананне банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй пры наяўнасцi ў iх рашэння органа Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спыненнi аперацый па рахунках плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы iх даручэнняў на пералiчэнне сродкаў другой асобе, не звязанай з выкананнем абавязку па плаце падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi, пры суме плацяжу не больш за чатыры дзесятыя базавай велiчынi —

цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры пяцi базавых велiчынь.

2. Выкананне банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi пры наяўнасцi ў iх рашэння органа Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковага або мытнага органа аб спыненнi аперацый па рахунках плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы iх даручэнняў на пералiчэнне сродкаў другой асобе, не звязанай з выкананнем абавязку па плаце падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi, у тым лiку здзейсненае службовай асобай юрыдычнай асобы, пры суме плацяжу больш за чатыры дзесятыя базавай велiчынi —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — у памеры дваццацi працэнтаў ад сумы, пералiчанай у адпаведнасцi з даручэннем плацельшчыка, падатковага агента, iншай абавязанай асобы, але не больш за суму нявыкананага абавязацельства па плаце падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, пенi i не менш за дзесяць базавых велiчынь.».

11. У артыкуле 14.5:

з назвы артыкула словы «або недакладнае дэклараванне» выключыць;

у абзацы першым часткi 1 словы «1. Недэклараванне» замянiць словам «Недэклараванне»;

частку 2 выключыць.

Артыкул 2. Унесцi ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 120, 2/1325; № 121, 2/1326; № 132, 2/1330) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. У частцы 1 артыкула 3.2:

пасля лiчбаў «11.56,» дапоўнiць частку лiчбамi «11.61—11.63,»;

словы «14.2—14.4, часткай 1 артыкула 14.5, артыкуламi» замянiць лiчбамi «14.2—14.5,».

2. У частцы 1 артыкула 3.7:

лiчбы «11.57—11.59» замянiць лiчбамi «11.57—11.63»;

словы «13.1—13.7, часткай 3 артыкула 13.8, артыкуламi 13.9, 13.10, 13.12, 13.13» замянiць лiчбамi «13.1—13.13».

3. У частцы 1 артыкула 3.12:

словы «артыкуламi 11.44,» замянiць словамi «артыкулам 11.44, часткай 9 артыкула 13.6, артыкуламi»;

словы «часткай 2 артыкула 14.5,» выключыць.

4. У частцы 1 артыкула 3.13:

лiчбы «11.59» замянiць лiчбамi «11.59—11.62»;

лiчбы «13.1—13.13» замянiць словамi «13.1— 13.5, часткамi 1—8 артыкула 13.6, артыкуламi 13.7—13.13».

5. У частцы 1 артыкула 3.30:

у пункце 16:

лiчбы «11.57—11.59» замянiць лiчбамi «11.57—11.63»;

словы «13.1—13.7, часткi 3 артыкула 13.8, артыкулам 13.9, 13.10, 13.12, 13.13» замянiць лiчбамi «13.1—13.13»;

словы «часткi 1 артыкула 14.5, артыкулам 14.6—14.8» замянiць лiчбамi «14.5—14.8»;

пункт 21 пасля лiчбаў «12.30,» дапоўнiць словамi «часткi 9 артыкула 13.6,»;

у пункце 26:

лiчбы «11.59» замянiць лiчбамi «11.59—11.62»;

лiчбы «13.1 — 13.13» замянiць словамi «13.1—13.5, часткам 1—8 артыкула 13.6, артыкулам 13.7—13.13»;

пункт 57 пасля лiчбаў «11.56» дапоўнiць лiчбамi «, 11.61—11.63».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А. ЛУКАШЭНКА.

20 лiпеня 2007 года, г. Мiнск

№ 273—З


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК

ГАСЦЕВАЯ КНIГА


  АРХIЎ НУМАРОЎ

жнiвень 2017
пн аў ср чц пт сб нд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

[an error occurred while processing this directive]
[an error occurred while processing this directive]